Обратите внимание! Администрация не гарантирует корректную работу
игрового клиентапри установке игровых модов.
Все модификации клиента вы устанавливаете на свой страх и риск.
Перакладніцкая суполка "RэZэрвацыЯ"
абвяшчае адкрытае бэта-тэставанне беларускай агучкі
Агучкі абноўленыя да версіі beta4.2 (ад 10.09.2016)
Дзейныя агучкі цалкам сумяшчальныя з патчам 0.9.15
Гісторыя зменаў / Changelog
Spoiler
beta42 (ад 11.03.2016)
(*) агучка пераробленая пад новы гукавы рухавік гульні (з FMOD на WWise)
beta41 (ад 23.07.2013) (*) на просьбы карыстальнікаў вярнулі аднагалосую агучку; (+) дадалі крыху фраз на агучванне новых падзеяў, якія з'явіліся яшчэ ў 0.8.6 beta4 (ад 17.06.2013) (+) падтрымка 0.8.6; (*) шматгалосая агучка абвяшчаецца асноўнай замест "сола-праекту" Joslin'а; (*) перазапісаныя шмат фраз Lesley, якія мелі хібы ў інтанацыі і вымаўленні ; (-) з тэхнічных прычынаў пакуль што з агучкі "знікла" галасавое апавяшчэнне пра выяўленне варожай тэхнікі хаўруснікамі (у 0.8.6 гук, які адпавядае гэтай падзеі, цяпер месціцца ў іншым гукавым банку - ў gui замест ingame_voice ); (*) "по многочисленным просьбам телезрителей" нарэшце зрабіў галасы гучнейшымі; beta3 (ад 28.04.2013) (*) з прычын поўнага перароблення моду, а таксама часовай немагчымасці перазапісаць шэраг фраз з відавочнымі хібамі (не тая інтанацыя, памылкі ў вымаўленні, няслушны націск) гэтая версія атрымалася праўдзівай бэтай; (+) агучка сталася шматгалосай (за механіка-кіроўца - стары ваяка Joslin; за камандзіра , наводчыка і радыста - новы (то бок дагэтуль нечуты ў нашай агучцы) голас - Lesley); (+) гук апрацаваны так як ён мусіць гучаць у танках па ўнутраняй сувязі. спосаб апрацоўкі галасоў зменены з радыёэфекту на больш адпаведны праўдзіваму гучанню голасу ў шлемафонах танкістаў пры гутарцы па ўнутранай сувязі (падрабязней чытайце тут). (+) зроблены месцамі міні дыялогі між танкістамі, накшталт "-Чаго стаім? -Тракавы пас збіла! -Каб цябе халера!" (паглядзьма, ці апраўдаецца іх ужыванне). (+) плюс іншая дробная дробязь. beta2 (ад 12.01.2013) (+) дадалі шэраг новых фраз, найперш на пачатак бою і выяўленне варожага танка хаўруснікамі. (-)выдалілі фразу "Нам трапілі ў тракавы пас", бо гэтую фразу можна было пачуць нават зваліўшыся з гары і пашкодзіўшы такім чынам тракі. (-) выдалілі фразы "Рухавік выбухнуў, стаім", "Нам падарвалі рухавік, стаім", бо ў палявых умовах такі рамонт зрабіць немагчыма. Замест іх цяпер гучаць "Матор заглух, стаім" і "Рухавік заглух, стаім". (*) паправілі праблему з "накладаннем" адну на адну (адначасовым узнаўленнем) крытычных паведамленняў. Цяпер яны павінны прамаўляцца па чарзе, адна за адной. (*) паправілі памылку ў прымаўцы, змяніўшы "Пайшоў да Адама на піва" на "Пайшоў да Абрама на піва". (*) ува ўсіх фразах замянілі доўгае "адрамантавалі" на кароткае і ёмістае "даладзілі". (?) запісал фразу "Не сцы, братка, яшчэ паваюем", але пакуль анікуды не ўставілі.
Паглядзець і паслухаць/посмотреть и послушать
як нашыя агучкі гучаць непасрэдна ў гульні можна тут:
Spoiler
Шматгалосая агучка:
Аднагалосая агучка:
Cпампаваць/скачать/download beta4.2:
у складзе мод-паку PROТанки або ZIP-архівы (для тых знаўцоў, якія дакладна ведаюць што з імі рабіць): шматгалосая агучка ды аднагалосая агучка
Важная заўвага
Варта пазначыць, што гэтая агучка - вынік калектыўнай супрацы.
Над агучкай працавалі: Joslin ("залаты голас" агучкі), Nozsauskas ("срэбны голас" агучкі), ADblH_Pa3 (паст-апрацоўка гуку) і Shurix_Noise (падрыхтоўка тэксту, запіс і паст-апрацоўку гуку, каардынацыя праекту), Mixailos (стваральнік усталёўніка, "афіцыйная" тэхпадтрымка праекту); RedMor, Ottojager, Shuher_by, stur2011, ulkos, Zaklon (альфа-тэставанне агучкі, вычытка тэксту).
Асаблівая падзяка Yusha, стваральніку мод-паку PROТанки, за адаптацыю нашых агучак пад гукавы рухавік WWise.
Прымаем на разгляд заўвагі і прапановы на ўдасканаленне нашай агучкі. Разам мы зможам з'есці болей зрабіць яе лепей.
P.S. Гатовы беларускі пераклад інтэрфейсу да Танкаў/World of Tanks шукайце тут, а працоўны пераклад Самалётаў/World of Warplanes можа пакаштаваць тут.
Сообщение отредактировал Shurix_Noise: 27 май 2016 - 13:24
- Ведаеш як русакі наш "Свет Танкаў" называюць?
- Як ?!
- "Мир Танков" !!!
- Пазабіваў бы гадаў!..
Перамудрыў Андрэ, зашыў галасавое апавяшчэнне пра выяўленне супраціўніка, але гэта можна выправіць.
На арце, падчас трапляння, чую амаль што адну фразу "ад фугаса не ўцячэш" (яна дарэчы, проста частая)
Хібнае выкарыстанне фразы "Hallelujah", павінна гучаць падчас знішчэння супраціўніка, а гучыць пасля знішчэння ўласнага танка (у сэнсе калі мяне знішчылі).
А з гэтага патча з'явіліся дзве фразы пры першасным засвеце ворага. Нешта там пра дадзеныя выведкі)
Тады дапішам яе і Andre_V дадасць у агучку. Мне проста трэба будзе яе рэвізаваць, каб упэўніцца, што ўсе гукі на тых месцах і на тых падзеях як на той, што мы адпачатку самі рабілі.
- Ведаеш як русакі наш "Свет Танкаў" называюць?
- Як ?!
- "Мир Танков" !!!
- Пазабіваў бы гадаў!..